Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2015

Міжнародная выстаўка "Мір спорту і здароўя-2015" пройдзе 19-22 мая ў Мінску

м19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другая міжнародная спецыялізаваная выстаўка спартыўнай індустрыі, актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця "Мір спорту і здароўя-2015" пройдзе з 19 па 22 мая ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

На выстаўцы будзе прадстаўлена тэхніка і інвентар для гульнявых і экстрэмальных відаў спорту, рэабілітацыйнае абсталяванне, фармацэўтычныя прэпараты, тавары для падтрымання здароўя. Шырокі ўдзел у выстаўцы прымуць арганізацыі, якія працуюць на рынку спартыўных і аздараўленчых паслуг.

Удзельнікі дзелавой праграмы будуць мець магчымасць абмяняцца інфармацыяй у галіне спорту і спартыўнай медыцыны, правесці дзелавыя сустрэчы, прыняць удзел у тэматычных семінарах і канферэнцыях, абмеркаваць з экспертамі рынку актуальныя пытанні і перспектывы развіцця спартыўнай і медыцынскай галін.

Выстаўка пройдзе ў Футбольным манежы (праспект Пераможцаў, 20/2), дзе кожны зможа азнаёміцца з навінкамі рынку спартыўных тавараў і паслуг.

Для наведвальнікаў арганізатары прапануюць яркую шоу-праграму, спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі, спаборніцтвы, турніры, паказальныя выступленні спартыўных клубаў, спартыўна-танцавальных калектываў.

Выстаўка ажыццяўляецца пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі.Міжнародная выстаўка "Мір спорту і здароўя-2015" пройдзе 19-22 мая ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі