Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Nov 2014

Міжнародная выстаўка-кірмаш "Прадэкспа-2014" пройдзе ў Мінску 11-14 лістапада

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XX Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш "Прадэкспа-2014" пройдзе ў Мінску з 11 па 14 лістапада, паведамілі БЕЛТА арганізатары форуму - Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа".

Пляцоўкай правядзення форуму стане Футбольны манеж (пр-т Пераможцаў, 20/2). Тэматыка мерапрыемства вельмі шырокая: удзельнікі прадставяць хлебапякарную, кандытарскую, малочную прадукцыю, мяса і мясапрадукты, каўбасныя вырабы, алкагольныя і безалкагольныя напіткі, збожжапрадукты, макаронныя вырабы, прыправы, прадукты дзіцячага і дыетычнага харчавання, чай, каву. Таксама тут будзе прадэманстравана вытворчае і гандлёвае абсталяванне для харчовай прамысловасці, тара, упакоўка, этыкетка, халадзільная і маразільная тэхніка, спецадзенне і многае іншае.

У ліку экспанентаў - кампаніі з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Славакіі, Харватыі і Францыі. Арганізатары абяцаюць ім вялікую дзелавую праграму. Так, пройдуць майстар-класы, семінары, трэнінгі і круглыя сталы на актуальныя для галіны тэмы пры ўдзеле вядучых бізнес-трэнераў.

Традыцыйна ў час выстаўкі адбудзецца народны конкурс-дэгустацыя "Чэмпіён густу". На Футбольным манежы і ў гандлёвых сетках Мінска пройдуць публічныя дэгустацыі-параўнанні розных прадуктаў харчавання - мясной, малочнай, кандытарскай і хлебабулачнай прадукцыі. Конкурс па сваіх намінацыях сярод удзельнікаў выстаўкі правядзе і Міністэрства гандлю.

Мэта "Прадэкспа" - садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх вытворцаў прадуктаў харчавання, пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі, стварэнню новых якасных перамен на айчынным харчовым рынку, пошуку новых партнёраў, вызначэнню вектара дзейнасці ў сучасных эканамічных умовах, дасягненню новых рубяжоў у бізнесе. Выстаўка арганізуецца пры садзейнічанні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Міністэрства гандлю, канцэрна "Белгасхарчпрам", Мінгарвыканкама, Белкаапсаюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі