У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Врс 2013

Міжнародная сустрэча калекцыянераў пройдзе ў Гомелі 7-8 верасня

4 верасня, Гомель /Алена Сафронава - БЕЛТА/. Міжнародная сустрэча калекцыянераў пройдзе ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры 7-8 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі ўстановы.

Такая сустрэча пройдзе ў Гомелі ўпершыню. У ёй прымуць удзел калекцыянеры Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы. Будуць прадстаўлены клубы Масквы, Кіева, Кішынёва і іншых гарадоў постсавецкай прасторы. Праграма сустрэчы прадугледжвае работу выставак калекцыйнага матэрыялу розных напрамкаў, абмен прадметамі калекцыяніравання, прэзентацыю міні-календароў і значкоў, выпушчаных напярэдадні, і шмат іншага.

Адбудзецца VII з'езд калекцыянераў СНД, дзе найбольш актыўным збіральнікам даўніны будуць уручаны ўзнагароды Міжнароднага саюза калекцыянераў.

Арганізатарамі сустрэчы выступілі Міжнародны саюз калекцыянераў і гомельскі гарадскі клуб "Юнона".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску