Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2012

Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць у Мінску 8-12 лютага

У сталіцы Беларусі 8 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё XIX Мінскай Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Цяперашняя выстаўка праходзіць пад знакам Года кнігі, аб'яўленага ў 2012 годзе ў Беларусі.

На буйнейшым у краіне кніжным форуме прадстаўлены экспазіцыі ўдзельнікаў з 20 краін. Акрамя кнігавыдаўцоў Беларусі лепшыя навінкі кнігавыдання прадставілі выдавецтвы Азербайджана, Арменіі, Венесуэлы, Германіі, Індыі, Ірана, Італіі, Ізраіля, Казахстана, Кубы, Малдовы, Расіі, Славакіі, ЗША, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Францыі, Швецыі. Агульная колькасць экспанентаў - больш за 600.

У якасці ганаровага госця 19-га па ліку форуму выступае Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла.

Мінскі міжнародны кніжны форум прадоўжыць работу да 12 лютага. У дні выстаўкі-кірмашу наведвальнікаў і спецыялістаў чакаюць прэзентацыі кніг, сустрэчы з беларускімі і замежнымі аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, семінары, круглыя сталы (праграма мерапрыемстваў).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі