Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Кст 2014

Музыканты з дзевяці краін выступяць на фестывалі "Беларуская музычная восень"

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музыканты з дзевяці краін стануць удзельнікамі XL Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Беларуская музычная восень", які пройдзе з 28 кастрычніка па 27 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе традыцыйна праходзіць свята мастацтваў.

У праграме форуму не толькі разнастайныя жанры класічнай музыкі, але і фальклор, поп-музыка, джаз, прадстаўлена харэаграфічнае мастацтва.

Адкрывае фестываль канцэрт "Віртуозы цымбалаў" лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Аляксандры Дзенісені і Міхаіла Лявончыка з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча.

Аматары сапраўднай музыкі змогуць наведаць сімфанічныя і камерныя канцэрты, выступленні струннага квартэта імя Глінкі з Масквы і цудоўных джазавых выканаўцаў - Уладзіміра Чакасіна і Пятраса Генюшаса, маладых талентаў з Беларусі - стыпендыятаў прэзідэнта краіны.

Цікавым акцэнтам свята стане вечар памяці кампазітара Яўгена Глебава да 85-годдзя з дня нараджэння. На сцэне Белдзяржфілармоніі разам з Сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі будуць навучэнцы і выкладчыкі дзіцячай музычнай школы мастацтваў нумар 10 імя Я.Глебава.

Заключным акордам "Беларускай музычнай восені" стане выступленне Нацыянальнага хору імя Генадзя Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Дрынеўскага. У канцэрце да 90-годдзя прафесара Міхаіла Солапава "Прынашэнне настаўніку" прымуць удзел яго вучань Ігар Карнялюк і народны артыст Беларусі Эдуард Ханок.

Гасцей свята мастацтваў чакаюць сустрэчы з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным ансамблем народнай музыкі "Свята", Дзяржаўным ансамблем танца Беларусі, ансамблем "Камерныя салісты Мінска" і іншымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі