У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Крс 2013

"Міс Беларусь-98" прадставіць краіну на конкурсе "Місіс Сусвет"

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможца першага нацыянальнага конкурсу "Міс Беларусь-98" Святлана Крук прадставіць краіну на конкурсе "Місіс Сусвет-2013". Шоу пройдзе з 4 па 12 жніўня на востраве Аруба (Карыбы), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ідзе актыўная падрыхтоўка да мерапрыемства. Уборы для конкурсу рыхтуе вядомы беларускі дызайнер Юлія Латушкіна.

Святлана Крук больш як 12 гадоў замужам. У яе два сыны. Працуе ў сферы адукацыі і фэшн-індустрыі, займаецца дабрачыннасцю. У Святланы багаты вопыт удзелу ў міжнародных конкурсах. Яна была фіналісткай "Міс Еўропа-99", удзельніцай "Міс Свету-2000", заваявала тытул "Missis Beauty Millenium International-2012".

Конкурс "Місіс Сусвет" аналагічны шоу "Міс Свету" і "Міс Сусвет". Яго ўдзельніцы павінны быць замужам і могуць мець дзяцей. У мінулым годзе на міжнародным форуме Беларусь прадставіла Наталля Трафімава. Яна атрымала тытул "Місіс Дружба" і стала нацыянальным дырэктарам конкурсу "Місіс Сусвет Беларусь", а таксама дабілася права правядзення міжнароднага конкурсу "Місіс Еўропа-2012" у Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску