13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў пасля перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам уручыў кіраўніку беларускай дзяржавы першы экзэмпляр зборніка вершаў Якуба Коласа, перакладзеных на ўзбекскую мову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кніга ва Узбекістане была выпушчана зусім нядаўна. У зборнік, які назвалі "Родныя песні", увайшлі вядомыя творы беларускага паэта.
"Ён услаўляў падабенства нашых народаў, пісаў аб прыродзе Узбекістана, рысах узбекскага народа", - адзначыў Шаўкат Мірзіёеў.
Паводле яго слоў, Якуба Коласа ва Узбекістане вельмі любяць. Пасля адкрыцця яго бюста ў Ташкенце вялікая колькасць гараджан наведалі гэта месца і ўсклалі кветкі.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падарыў Прэзідэнту Узбекістана кнігу "Беларусь і мусульманскі свет" і падзякаваў за ўвекавечанне ў сталіцы памяці Якуба Коласа.
"За тое, што вы помніце гэтага чалавека (гэта ўзор беларуса), які ўславіў у сваіх творах не толькі Беларусь, але і гэту зямлю, дзе ён быў, мы вам вельмі ўдзячныя", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.