У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Чэр 2013

Мірскі замак запрашае на музычныя вечары

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былая рэзідэнцыя магнатаў ВКЛ успомніць шум песенных і танцавальных забаў. Летні праект "Музычныя вечары ў Мірскім замку" 14-16 чэрвеня запрашае далучыцца да традыцыйнага культурнага форуму на свежым паветры, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Пачнуцца вечары канцэртам папулярных айчынных выканаўцаў "Песня года Беларусі", у якім прымуць удзел заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, Іскуі Абалян, Ганна Шаркунова, Пётр Ялфімаў, Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Саша Нэма, група "Тяни-Толкай" і інш. У поўнач магіяй праграмы "Начны пілот" публіку ахутае Дзмітрый Калдун.

 Наступным фестывальным вечарам, 15 чэрвеня, пад сценамі замкавага комплексу прагучыць "Жывы рок", які сыграюць лепшыя маладзёжныя групы краіны. Пасля гэтага ў ноч на нядзелю адбудзецца канцэрт украінскай групы "Quest Pistols".

 Яркімі песнямі і танцамі парадуе цыганскае шоу "Алюр" 16 чэрвеня. Спецыяльна да форуму яны падрыхтавалі праграму "Лепшае за 10 гадоў".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску