Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Кст 2013

Мірскі замак пакліча турыстаў на калядныя балі

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мірскі замак пакліча турыстаў на калядныя балі ў студзені 2014 года. Аб гэтым 23 кастрычніка паведаміла дырэктар музейна-замкавага комплексу "Мір" Вольга Папко ў час прэзентацыі турыстычнай праграмы комплексу на міжнароднай выстаўцы "Турбізнес-2013", якая праходзіць з 23 па 25 кастрычніка ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Калядныя балі ўпершыню прайшлі ў Мірскім замку ў студзені гэтага года. "Плануецца, што 3,4 і 5 студзеня ў Мірскім замку будуць арганізаваны стылізаваныя балі. Рэтрасалон у стылі джаз чакае гасцей 4 студзеня, а 5 студзеня пройдзе дзіцячы баль", - паведаміла Вольга Папко. "Але гэта не масавыя мерапрыествы, куды можна паклікаць тысячу чалавек, залы разлічаны на пэўную колькасць людзей", - дадала яна.

Таксама сярод планаў на будучы год - заключэнне дагавора аб супрацоўніцтве з Нацыянальным музеем Літвы "Палац вялікіх князёў літоўскіх".

Вольга Папко расказала, што музейна-замкавы комплекс таксама рыхтуецца прыняць гасцей ЧС-2014 па хакею: "Мы чакаем ў час хакейнага першынства вялікую колькасць замежных турыстаў. Цяпер у нас ёсць 150 аўдыягідаў на беларускай, рускай і англійскай мовах. Таксама рыхтуюцца аўдыягіды на нямецкай, французскай, польскай і літоўскай мовах".

Як адзначыла Вольга Папко, наведвальнасць музейна-замкавага комплексу расце з кожным годам, у гэтым годзе ў ім пабывалі 248 тыс. турыстаў. Дарэчы, у 2011 годзе комплекс "Мір" наведалі 213 тыс., у 2012 годзе - 275 тыс. чалавек. Паводле слоў спецыяліста, адпачынак паступова перастае быць прывязаным да такога паняцця, як сезоннасць.

Замкавы комплекс у г.п. Мір займае 26 га, музей адкрыты пасля рэканструкцыі ў снежні 2010 года. У яго структуру акрамя Мірскага замка і магільнага склепа ўваходзяць італьянскі рэнесансны сад, англійскі парк і сажалка. Гэта ўнікальны помнік архітэктуры, у канструкцыі і дэкаратыўным упрыгажэнні якога прасочваюцца элементы еўрапейскіх стыляў: готыкі, рэнесансу і барока. Мірскі замак уключаны ў 2000 годзе ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. На канцэртных пляцоўках "Міра" традыцыйна праводзяцца музычныя і рыцарскія фестывалі, а таксама фестывалі мастацтваў і рамеснай творчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі