У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Крс 2014

Мінск стане музычным на час правядзення ЧС па хакеі

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музычна-забаўляльныя праграмы ў зонах гасціннасці ў Мінску ў час правядзення ЧС па хакеі будуць праходзіць штодзень. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час чэмпіянату свету па хакеі музычна-забаўляльныя праграмы ў зонах гасціннасці будуць праходзіць штодзень. У цэнтральнай частцы горада яны пройдуць з апоўдня і да апоўначы, а 9, 24 і 25 мая - да 3 гадзін ночы", - сказала Віталіна Рудзікава.

Паводле яе слоў, сталічная культурная праграма ў час сусветнага хакейнага першынства будзе насычанай. На сцэнічных пляцоўках у зонах гасціннасці (Студэнцкай вёсцы, каля Палаца спорту і Лядовага палаца) будуць выступаць папулярныя кавер-групы, інструментальныя і вакальныя ансамблі, дыджэі. Таксама ў час чэмпіянату ў беларускай сталіцы адбудуцца культурны праект "Ноч музеяў", творчы праект "Мастак і горад" на плошчы Я.Коласа, музычны праект "Джазавыя суботы" на пляцоўцы каля Палаца спорту, тэатральны праект "Вулічны тэатр у Мінску", рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Вясновы букет" у Лошыцкім парку, Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек.

У Верхнім горадзе запланаваны мерапрыемствы ў рамках музычна-турыстычнага сезона, які адкрыецца ў Мінску 3 мая. "Пешаходная зона з вул.К.Маркса перанесена ў Верхні горад. Менавіта тут пройдзе Форум вулічных тэатраў, які ў мінулым годзе выклікаў вялікую цікавасць у жыхароў сталіцы. На гэтай жа пляцоўцы ў маі-верасні будуць рэканструяваны гістарычныя старонкі мінулага горада", - сказала Віталіна Рудзікава.

Акрамя таго, у час ЧС па хакеі ў Мінску адбудзецца выстаўка сучаснага мастацтва Беларусі. У Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" будуць экспанавацца работы маладых беларускіх мастакоў (жывапіс, скульптура, арт-аб'екты, інсталяцыі, відэа-арт, фатаграфія). У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва будзе прадстаўлены беларускі авангард як яркая з'ява ў мастацтве Беларусі ХХ стагоддзя.

Дарэчы, рэжым работы мінскіх музеяў, якія таксама падрыхтавалі разгорнутыя культурныя праграмы, у час сусветнага першынства па хакеі будзе прадоўжаны да 00.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску