Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2013

Мінскі кінатэатр "Беларусь" 16-17 жніўня правядзе ўсяночную

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ў краіне мультыплекс "Беларусь" арганізуе для кінаманаў усяночную. Шоу "Ноч кіно", якое стала ў Мінску добрай традыцыяй, пройдзе ў шматзальным кінатэатры 16-17 жніўня, паведамілі БЕЛТА ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

У праграме - навінкі 2013-га. Гледачы ўбачаць самы паспяховы анімацыйны праект года - сіквел "Гадкі Я 2" пра геніяльнага Гру, яго трох прыёмных дачок і забаўных памочнікаў міньёнаў, камедыю "Мы - Мілеры" пра няўдачлівага наркадылера і трылер "Паранойя" аб супрацьстаянні тэлекамунікацыйных карпарацый.

Акрамя начных праглядаў наведвальнікаў чакае выступленне кавер-бэнда, конкурсы, розыгрышы прызоў і падарачных сертыфікатаў, прафесіянальныя фотасесіі. Пачатак праграмы ў 23.00. Кошт кінасеанса на ўсю ноч - ад Br200 тыс.

Начныя кінапрагляды практыкаваліся ў Мінску і раней. Так, у 2002 годзе летам можна было схадзіць на фільм у 22.40. У 2006 годзе эксперыментальны праект рэалізаваў кінатэатр "Цэнтральны" - тут паказы пачыналіся ў 1.00, 3.00 і 5.00. Пасля апоўначы дэманстраваліся фільмы з асноўнага рэпертуару. У гэтым годзе арганізатары пайшлі далей - прапанавалі мінчанам правесці ў кіназалах усю ноч па адным білеце. У чэрвені "Ноч кіно" праводзіў кінатэатр "Мір", у ліпені паказ быў арганізаваны ў Доме кіно.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі