Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Май 2014

Мінскі ЧС па хакеі пакінуў у расійскіх балельшчыкаў самыя пазітыўныя ўражанні

Расійскія балельшчыкі на чэмпіянаце свету па хакеі26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску пакінуў у расійскіх балельшчыкаў самыя пазітыўныя ўражанні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Уладзімір Марчукоў.

"Уражанні самыя пазітыўныя. Арганізацыя чэмпіянату была на самым высокім узроўні. Напэўна, я выкажу меркаванне ўсіх расійскіх балельшчыкаў, а я з імі сустракаўся: усе проста ў захапленні і ад узроўню арганізацыі, і ад Мінска, і ад мінчан. Увогуле ў іх ад Беларусі толькі самыя пазітыўныя ўражанні", - сказаў прэс-сакратар пасольства.

Уладзімір Марчукоў адзначыў, што, зразумела, самым запамінальным матчам для яго быў фінальны паядынак зборных Расіі і Фінляндыі. Дыпламат дадаў: "Вельмі добры матч, калі гулялі нашы дзве каманды - расіяне і беларусы. Вядома, я тады балеў за нашу каманду, але беларусы таксама былі малайцы, паказвалі самы высокі клас. З латышамі калі гулялі, таксама былі малайцы. Вось са шведамі ім крыху не хапіла шанцавання, на жаль. Думаю, калі б да авертайма тады дацягнулі, перамаглі б Швецыю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс