Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліп 2013

Мінскі аквапарк прыме першых наведвальнікаў у маі 2014 года

Мінскі аквапарк26 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Мінскі аквапарк пачне работу 1 мая 2014 года. Аб гэтым далажыў сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання аквапарку, які будуецца, мэр Мінска Мікалай Ладуцька, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, да канца гэтага года поўнасцю завершацца будаўніча-мантажныя работы і аб'ект пяройдзе ў тэставы рэжым. Цяпер будаўнічая гатоўнасць аквапарку складае 72 працэнты. Паводле слоў мэра Мінска, ужо закуплена ўсё неабходнае абсталяванне для аквапарку, на працягу жніўня яно будзе зманціравана.

Мікалай Ладуцька адзначыў, што ў краіне шмат аб'ектаў праектуюцца і будуюцца сіламі беларускіх спецыялістаў. За 15 гадоў у Беларусі напрацаваны вельмі багаты вопыт. "Мінскі аквапарк з'яўляецца адным з такіх аб'ектаў, мы яго праектавалі самі з нуля. Па наборы функцый, маштабнасці ён з'яўляецца пятым у Еўропе. І, вядома, гэта ўнікальны аб'ект для краіны", - сказаў мэр.

Ён адзначыў, што першапачатковы праект быў крыху зменены. Так, з'явіцца адкрытая аквазона, павялічыцца колькасць водных атракцыёнаў, басейнаў. Усяго ў аквапарку будзе размешчана 11 асноўных водных горак, не ўлічваючы дзіцячыя, 2 дзіцячыя забаўляльныя комплексы - 1 унутры і 1 знадворку. Дзве горкі маюць экстрэмальнасць 8 балаў, дзве - 7 балаў (па 10-бальнай сістэме). Працягласць самай доўгай горкі складае больш як 200 м, вышыня - 20 м. У аквапарку будзе 11 басейнаў, 5 джакузі. Галоўны басейн будзе мець шматлікія вадаспады, фантаны і гейзеры. Частка басейнаў будзе ўяўляць сабой пячору з падсветкай і струменямі, з гэтага ж басейна будзе браць пачатак рака, што выцякае ў лагуну з пляжамі, па-за межамі будынка аквапарку. У цэнтры ракі будзе размешчаны востраў з трапічнай зеленню і абсталяваны пляжам. У закрытай частцы аквапарку будзе знаходзіцца забаўляльны цэнтр з атракцыёнам. На другім і трэцім паверхах аквапарку размесцяцца назіральныя пляцоўкі і падвесны мост над басейнамі і ракой.

У летні час аквапарк змогуць наведваць да 2 тыс. чалавек адначасова, у зімовы - больш як 1,6 тыс. Паслугамі аквапарку могуць скарыстацца і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Побач з аквапаркам будзе размешчаны гасцінічны комплекс, у склад якога ўвойдуць гасцініца эканомкласа ўзроўню "дзве зоркі" і восем катэджаў. Аквапарк з прылеглымі тэрыторыямі займае 38 га.

Мінскія ўлады прапануюць даць аквапарку назву "Купалле". Аднак Аляксандр Лукашэнка не падтрымаў гэту ідэю, адзначыўшы, што над назвай яшчэ трэба падумаць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі