Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2014

Мінскі аквапарк адкрыецца для наведвальнікаў 11 мая

Мінскі аквапарк адкрыецца для наведвальнікаў 11 мая3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аквапарк "Лебядзіны" адкрыецца для наведвальнікаў 11 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла крэатыўны дырэктар камунальнага культурна-спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства "Аква-Мінск" Аліна Змачынская.

Кошт білетаў у аквапарк будзе залежаць ад часу сутак і ўзросту наведвальнікаў. У буднія дні з 10.00 да 17.00 дзве гадзіны ў аквазоне для дзяцей ад 3 да 13 гадоў будуць каштаваць Br80 тыс., для дзяцей ад 14 да 17 гадоў - Br100 тыс., даросламу гэта абыдзецца ў Br120 тыс., для пенсіянераў (ад 60 гадоў) і людзей з абмежаванымі магчымасцямі - у Br90 тыс. Дарослым, якія захочуць наведаць аквапарк у буднія дні з 17.00 да 23.00 або выхадныя з 10.00 да 23.00, за дзве гадзіны забаў трэба будзе заплаціць Br150 тыс., дзецям ад 3 да 13 гадоў - Br100 тыс., ад 14 да 17 гадоў - Br120 тыс., пенсіянерам і людзям з абмежаванымі магчымасцямі - Br110 тыс.

Для аматараў спартыўнага адпачынку ў комплексе будуць працаваць трэнажорная і фітнес-зала. За разавы занятак аэробікай, пілатэсам, каланетыкай, стрэтчынгам, а таксама за аднагадзінны занятак, прысвечаны навучанню ўсходнім, эстрадным і танцам go - go, давядзецца заплаціць Br65 тыс. Індывідуальны ж занятак з трэнерам па фітнесе абыдзецца ў Br110 тыс. Наведванне разавага занятку ў трэнажорнай зале да 16.00 (занятак доўжыцца 90 мін.) будзе каштаваць Br55 тыс., пасля 16.00 - Br80 тыс.

У забаўляльным комплексе можна будзе наведаць рускую парыльню і грэчаскую лазні, фінскую саўну, турэцкі хамам, гарачую і сухую лазні, саляны пакой і купель, якія знаходзяцца ў цэнтры "Тэрыторыя SPA". Двухгадзіннае наведванне водна-тэрмальнага цэнтра будзе каштаваць Br200 тыс., VIP-зона SPA (да 5 чалавек) абыдзецца ў Br300 тыс. за гадзіну.

Для тых, хто прыехаў здалёк, на тэрыторыі забаўляльнага комплексу працуе гасцініца "Аква-Мінск", якая мае 102 нумары і восем двухпавярховых гасцінічных хатак. Для аўтамабіляў пастаяльцаў прадугледжана паркоўка на 124 месцы.

Адначасова наведаць забаўляльны комплекс змогуць амаль 2 тыс. чалавек. Прапускная здольнасць аквапарку ў суткі складзе 7,8 тыс. чалавек летам і 6,7 тыс. у халодны час года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс