Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліс 2013

Мінскі абласны фестываль нацыянальных культур пройдзе 30 лістапада ў Маладзечне

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі абласны фестываль нацыянальных культур пройдзе 30 лістапада 2013 года ў Маладзечне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінскім аблвыканкаме.

На мерапрыемстве будуць прадстаўлены 10 нацыянальнасцей з дзевяці раёнаў Міншчыны. У тым ліку сярод удзельнікаў - беларускае грамадскае аб'яднанне грэкаў "Пелапанэс", маладзечанскае гарадское культурна-асветнае аб'яднанне ўкраінцаў "Краяны", культурна-асветнае грамадскае аб'яднанне "Саюз палякаў на Беларусі" (г.Маладзечна), народнае аматарскае аб'яднанне прадстаўнікоў нацыянальных культур "Шматгалоссе". Прыедуць на фестываль і армянскія сем'і з Нясвіжа і ўзбекскія са Старадарожскага раёна.

Прадстаўнікі розных нацыянальнасцей будуць дэманстраваць самабытную культуру сваіх народаў. Гледачы змогуць азнаёміцца з нацыянальным дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам майстроў, казацкай атрыбутыкай, нацыянальнай літаратурай. Таксама будзе арганізавана выстаўка-дэгустацыя страў грэчаскай, рускай, украінскай, польскай, узбекскай, армянскай і іншых нацыянальных кухань. Выстаўка будзе суправаджацца выступленнем вакальнага казацкага ансамбля "Люба, братцы!" Касцюкоўскага цэнтра нацыянальных культур Барысаўскага раёна.

Абласны фестываль нацыянальных культур праводзіцца раз у два гады ў рамках Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Асноўная мэта фестывалю - захаванне, развіццё і папулярызацыя нацыянальных культур, умацаванне гарманічных міжнацыянальных адносін і падтрымка творчасці прадстаўнікоў грамадскіх нацыянальных аб'яднанняў.

Па выніках абласнога фестывалю рэспубліканскае журы вызначае лаўрэатаў - удзельнікаў Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які адбудзецца ў чэрвені 2014 года ў Гродне. Старшыня журы - народны артыст Беларусі мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.Цітовіча прафесар Міхаіл Дрынеўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі