Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Feb 2015

Мінчане сталі першымі гледачамі прэм'еры ваенна-гістарычнай драмы "Батальёнъ"

17 лютага, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Мінчане сталі першымі гледачамі прэм'еры ваенна-гістарычнай драмы "Батальёнъ", генеральны прадзюсар якога Ігар Угольнікаў прадставіў карціну ў кінатэатры "Масква", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля паказу "Брэсцкай крэпасці" (Ігар Угольнікаў з'яўляецца генеральным прадзюсарам фільма. - Заўвага БЕЛТА) я задумаўся аб вытоках Другой сусветнай вайны, і мне стала зразумела, што Другая сусветная - незакончаная Першая", - сказаў генеральны прадзюсар.

У фільме паказана гісторыя жаночага "батальёна смерці", які быў створаны па загадзе Часовага ўрада для ўзняцця баявога духу пад камандаваннем георгіеўскага кавалера Марыі Бачкаровай.

Як адзначыў Ігар Угольнікаў, калі фільм быў бы зняты і паказаны два-тры гады таму - гэта было б проста якаснае кіно пра вайну. Але сёння стужка вельмі актуальная і павучальная. "Унікальная гісторыя: жанчыны пайшлі абараняць Айчыну тады, калі мужчыны гэта зрабіць ужо не маглі", - акрэсліў Ігар Угольнікаў. Разказваючы аб працэсе здымак, ён адзначыў, што абавязковай умовай для жанчын, якія прымалі ўдзел у здымках, стала стрыжка нагала. Прычым гэта былі не толькі выканаўцы галоўных роляў, але і акцёры масавых сцэн, і ўдзельніцы эпізадычных роляў.

Сваю задачу стваральнікі фільма бачылі ў тым, каб паказаць падзеі стогадовай даўнасці так, як гэта было. Гэта і касцюмы, зброя тых часоў, быў знойдзены нават арыгінальны гук званоў для аднаўлення гістарычнай эпохі. "Напэўна, самым складаным стала стварэнне акопаў. Паколькі паміж рускімі і нямецкімі збудаваннямі была вялікая розніца", - адзначыў генеральны прадзюсар.

"Беларусы - унікальны глядач. Мінск для мяне - другі родны горад, і я адчуваю асаблівую ўдзячнасць і жаданне паказаць спачатку карціну ў Мінску. Батальён Бачкаровай ваяваў пад Смаргонню", - дадаў Ігар Угольнікаў.

У сваю чаргу выканаўца адной з галоўных роляў Яніна Малінчык адзначыла, што ўжывацца ў ролю не даводзілася, бо калі на здымачнай пляцоўцы апраналі касцюмы і знаходзіліся ў акопах, дзе было брудна і холадна, іграць ужо не даводзілася - усё было не эмоцыях. Перад здымкамі фільма актрысы прайшлі на палігонах курс маладога байца. "Нас вучылі правільна трымаць вінтоўкі, рукапашнаму бою, страявому кроку", - расказала Яніна Малінчык.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Марыя Аронава, Марыя Кажэўнікава, Яніна Малінчык, Ірына Рахманава. Прадзюсарамі карціны таксама выступілі Яўген Айзіковіч, Фёдар Бандарчук. Галоўны рэжысёр - Дзмітрый Месхіеў.

Сёння прэм'ера фільма "Батальёнъ" запланавана ў Санкт-Пецярбургу, 19 лютага - у Маскве. Крыху пазней гледачы ўбачаць чатырохсерыйную версію фільма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі