Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2014

Мюзікл "Дуброўскі" пакажуць на "Славянскім базары ў Віцебску"

Мюзікл Кіма Брэйтбурга "Дуброўскі"30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесны беларуска-расійскі мюзікл "Дуброўскі" пакажуць на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2014". Аб гэтым 29 мая паведаміў журналістам кіраўнік праекта, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пастаноўка будзе паказана на "Славянскім базары" ў ходзе Дзён Саюзнай дзяржавы. Прычым мы павязём туды ўсю трупу, а гэта каля двухсот чалавек. Эканоміць на перавозках не будзем", - падкрэсліў рэктар.

У мюзікле занята больш за 100 студэнтаў усіх спецыяльнасцей ВНУ: артысты аркестра, салісты-вакалісты, харэографы, артысты і рэжысёры тэатра, менеджары. Ва ўніверсітэце адзначылі, што бюджэт праекта забяспечаны выключна за кошт сродкаў навучальнай установы без прыцягнення датацый.

"Мы паспрабавалі стварыць канкурэнтны прадукт, з якім можна гастраляваць па іншых краінах. Работа над мюзіклам вялася з лістапада 2013 года. Самыя дарагія білеты прададзены ў першыя тры дні. Цяпер ужо білетаў на паказы амаль не засталося", - расказаў Юрый Бондар.

Мюзікл Кіма Брэйтбурга "Дуброўскі"Праект рэалізаваны ў Беларусі не выпадкова: у аснову твора "Дуброўскі" пакладзена рэальная гісторыя памешчыка Астроўскага з Віцебскай губерніі.

Аўтар музыкі і прадзюсар праекта Кім Брэйтбург адзначыў, што ў 2010 годзе мюзікл быў пастаўлены ў Новасібірскім тэатры музычнай камедыі. Як растлумачыў кампазітар, гэта адзін з вядучых тэатраў у гэтым жанры ў Расіі. "Гэта пастаноўка ідзе ў тэатры паспяхова да гэтага часу. Але версія, якую мы будзем ставіць у Мінску, будзе істотным чынам адрознівацца. Галоўнае, што гэта работа студэнтаў вашай вядучай ВНУ у галіне эстрады. Нягледзячы на гэты факт, праект абсалютна прафесійны", - сказаў ён.

Мюзікл Кіма Брэйтбурга "Дуброўскі"Акрамя таго, Кім Брэйтбург расказаў, што ў новым тэатральным сезоне спектакль будуць паказваць у Мінску 1-2 разы ў месяц, таксама плануюцца гастролі па іншых гарадах Беларусі.

Мюзікл пастаўлены па матывах аповесці А.С.Пушкіна. Кампазітарам праекта выступіў Кім Брэйтбург, лібрэта Карэна Кавалерана. Узначальвае рэжысёрска-пастановачную групу заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Мікалай Андросаў. Сурэжысёрам з беларускага боку стаў Аляксандр Вавілаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі