У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Сак 2013

Мемарыяльная дошка Янку Купалу ўстаноўлена ў Рызе

Андрыс Амерыкс і Барыс Святлоў адкрываюць мемарыяльную дошку14 сакавіка, Рыга /Кар. БЕЛТА/. Мемарыяльная дошка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу ўстаноўлена сёння ў латвійскай сталіцы. Помнік размясціўся на будынку Рыжскай беларускай асноўнай школы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новая дошка была створана па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Латвіі і Міністэрства культуры. Аўтар мемарыяла - беларускі скульптар Павел Вайніцкі.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка, намеснік старшыні Рыжскай думы Андрыс Амерыкс, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый Латвіі, дырэктар Беларускага інфармацыйнага цэнтра Уладзіслаў Рэдзькін, аўтар мемарыяла Павел Вайніцкі, кіраўнік Таварыства садзейнічання латвійска-беларускім эканамічным сувязям Альфрэд Чэпаніс, парламенцкі сакратар Міністэрства культуры Латвіі Інесе Лайзане, прадстаўнікі Юрмальскай гарадской думы і журналісты.

Выступаючы з прывітальным словам, Барыс Святлоў адзначыў, што Міністэрства культуры ў апошнія гады робіць многае, каб увекавечыць імя Янкі Купалы. "Помнікі народнаму паэту адкрыты ў Маскве і Нью-Ёрку, устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў Вільнюсе і сёння ў Рызе. Імем Купалы названы школы ў розных гарадах Беларусі. Нават у Бразіліі адна з бібліятэк названа ў гонар беларускага песняра", - сказаў ён.

Аўтар помніка Павел Вайніцкі адзначыў, што для яго як для скульптара было гонарам працаваць над вобразам Янкі Купалы. "Я лічу, што героі нашай незалежнай краіны не павінны адлюстроўвацца ў вобразе сацыялістычнага рэалізму. У сваёй рабоце я адмовіўся ад простага пераліку анатамічных падрабязнасцей, як гэта бывае пры сацыялізме, і трактаваў вобраз нацыянальнага героя эмацыянальна і свабодна", - растлумачыў ён.

Міністэрствам культуры Беларусі праводзіцца актыўная палітыка ў сферы стварэння твораў манументальнага мастацтва. За апошнія гады рэалізаваны шэраг праектаў па ўвекавечанню памяці дзеячаў культуры і мастацтва за мяжой. Сярод найбольш значных - устаноўка помніка Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве, памятнай дошкі Францішку Багушэвічу ў Вільнюсе. У студзені 2013 года ў літоўскай сталіцы была заменена мемарыяльная дошка Янку Купалу. Прадаўжаецца работа над стварэннем помніка беларускаму і рускаму паэту, драматургу, грамадскаму дзеячу і асветніку Сімяону Полацкаму ў Маскве, мемарыялаў заснавальніку і першаму кіраўніку Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу ў Навагрудку, а таксама народнаму артысту СССР, заснавальніку легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну ў Екацярынбургу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску