Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліп 2014

Мексіканец Радрыга дэ ла Кадэна заваяваў Гран-пры конкурсу выканаўцаў на "Славянскім базары"

Мексіканец Радрыга дэ ла Кадэна14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Мексіканец Радрыга дэ ла Кадэна выйграў Гран-пры XXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014". Імя ўладальніка вышэйшай узнагароды вакальных спаборніцтваў назвалі ў час цырымоніі ўзнагароджання ў абласной філармоніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Радрыгу ўрачыста ўручылі дыплом уладальніка Гран-пры, да якога належыць $20 тыс. Спецыяльны прыз "Ліра" ён атрымае ўвечары на канцэрце ўрачыстага закрыцця XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў Летнім амфітэатры.

Віталіе Негруца з МалдовыПершай прэміі ўдастоены Віталіе Негруца з Малдовы. Ён атрымаў $15 тыс., спецыяльны прыз "Ліра" і дыплом лаўрэата - уладальніка I прэміі.

Вераніка Дораш (Украіна)Другую прэмію ($10 тыс.) журы пад старшынствам заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Кіма Брэйтбурга прысудзіла двум выканаўцам - украінцы Вераніцы Дораш і прадстаўніку Харватыі пераможцу дзіцячага "Еўрабачання-2003" - Дзіну. Яны таксама атрымалі спецпрызы "Ліра" і дыпломы лаўрэатаў конкурсу - уладальнікаў II прэміі.

Спявак Дзіна (Харватыя)Трэцюю прэмію ($5 тыс.) падзялілі Дзіяна Голбі (Ізраіль) і Мархаба Сабіева (Казахстан). Пад апладысменты дзяўчатам уручылі спецыяльныя прызы "Ліра" і дыпломы лаўрэатаў конкурсу - уладальнікаў III прэміі.

Спецыяльнай прэміяй імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства адзначаны Эмілс Балцэрыс з Латвіі.

Спецыяльнымі прызамі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ўзнагароджаны беларускі артыст Артур Міхайлаў і расійскі выканаўца Злат.

Спецыяльны прыз расійскай прэсы пайшоў Мархабе Сабіевай (Казахстан).

Спецыяльны прыз міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" атрымаў Злат (Расія). Канкурсанту дастаўся дыплом і фінансавае ўзнагароджанне ў памеры $2 тыс. На цырымоніі высветлілася, што ў Злата сёння нарадзілася дачка. У сувязі з гэтым вядучыя пажартавалі, што ўсе грошы малады чалавек пусціць на малако.

Финалісты конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014"XXIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014" прайшоў у новым фармаце - з паўфіналам. За выхад у асноўны раўнд змагаўся 21 артыст, аднак толькі 15 з іх заваявалі пуцёўкі ў фінал. З гэтага года павялічыўся і прызавы фонд. Цяпер за Гран-пры належыць $20 тыс., 1-я прэмія ацэньваецца $15 тыс., 2-я - $10 тыс., 3-я прэмія - $5 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі