Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2014

Масленічныя кірмашы пройдуць у Мінску 1-2 сакавіка

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масленічныя кірмашы пройдуць у Мінску 1-2 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДУ "Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама".

Самы вялікі кірмаш пройдзе 1 сакавіка каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Наведвальнікам будуць прапанаваны розныя тавары да святочнага стала. Сваю прадукцыю прадставяць ААТ "Белрыба", Мінскі камбінат хлебапрадуктаў, ААТ "Камунарка", УП "Мінскі мясакамбінат", КУП "Мінскхлебпрам" і іншыя.

Праводзіны зімы - магчымасць адпачыць, правесці час з блізкімі і сябрамі, пакаштаваць традыцыйныя стравы беларускай кухні, юшку і розныя ласункі. Кулінары абяцаюць здзівіць неверагоднай разнастайнасцю бліноў: з маслам і смятанай, з салам і каўбасоў, з ікрой, а для ласуноў - з варэннем. Веснавы настрой для мінчан створаць лепшыя калектывы горада са святочнай культурнай праграмай.

Па традыцыі кірмашы пройдуць і ў адміністрацыйных раёнах сталіцы. Так, у першы дзень каляндарнай вясны кірмашовыя гулянні пройдуць на плошчы перад універсамам "Заводскі" па вуліцы Несцерава, каля ДК МАЗ, кінатэатра "Салют", Камароўкі, Мінскага лядовага Палаца спорту, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, у парку імя М. Паўлава, а таксама на пляцоўцы за СШ нумар 1. А 2 сакавіка кірмашы адбудуцца ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага і парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі