Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Жнв 2012

Маштабная выстаўка-кірмаш беларускіх тавараў пройдзе ў Таліне ў 2013 годзе

31 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабная выстаўка-кірмаш беларускіх тавараў будзе арганізавана на цэнтральнай плошчы Таліна ў 2013 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце эканомікі Мінгарвыканкама.

Такія дамоўленасці дасягнуты па выніках беларускіх гандлёвых кірмашоў, якія адбыліся ў гарадах Талін і Маарду. Гэта першыя ў Эстоніі падобныя акцыі.

Галоўным арганізатарам мерапрыемства выступіла падведамнае Мінскаму гарвыканкаму прадпрыемства КУП "Мінскзнешгандальінвест" у цесным супрацоўніцтве з эстонскай кампаніяй BeLinOrTextile (тавараправодная сетка Аршанскага льнокамбіната) пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Эстоніі. З поспехам сваю прадукцыю прадставілі прадпрыемства Мінскага рэгіёну.

"У выніку праведзеных выставаў-кірмашоў беларускай прадукцыі, а таксама сустрэч з кіраўніцтвам Таліна і Маарду былі дасягнуты дамоўленасці аб выдзяленні цэнтральнай плошчы Таліна для арганізацыі маштабнай выстаўкі-кірмашу беларускіх тавараў у 2013 годзе", - расказалі ў профільным камітэце мэрыі.

Паводле слоў спецыялістаў, аформленыя ў нацыянальным беларускім стылі гандлёвыя рады, што разгарнуліся ў самым цэнтры эстонскай сталіцы і яе горада-спадарожніка, прыцягнулі вялікую ўвагу гараджан і турыстаў, якія праявілі высокую пакупніцкую зацікаўленасць.

Беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама, а таксама адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, які мае даўнія пабрацімскія сувязі з Маарду, правяла серыю дзелавых перагавораў і сустрэч, у прыватнасці з кіраўніцтвам адміністрацыі Цэнтральнай часткі Таліна і мэрыяй Маарду. Таксама адбыліся сустрэчы з эстонскімі кампаніямі па пытанню дзелавога супрацоўніцтва, прайшлі прэзентацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных магчымасцей Мінска і Беларусі ў цэлым.

Акрамя таго, сфарміраваны станоўчы імідж такіх мерапрыемстваў з удзелам беларускіх прадпрыемстваў прыцягнуў увагу з боку краін - суседзяў Эстоніі. Пачата работа па магчымасці арганізацыі выставак-кірмашоў і ў іншых гарадах балтыйскага рэгіёну, дадалі ў камітэце эканомікі Мінгарвыканкама.

Сапраўдным упрыгажэннем мерапрыемства і яркай культурным падзеяй стаў канцэрт у Маарду зорак беларускай эстрады Ірыны Дарафеевай і яе "Тэатра песні", фальклорнай групы "Купалінка" аркестра народных інструментаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі