Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2014

Маштабнае святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі пачнецца ўжо 1 ліпеня

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабнае святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі пачнецца ўжо 1 ліпеня. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Агульнарэспубліканскае святкаванне Дня Незалежнасці будзе насычана шэрагам буйных мерапрыемстваў, сярод якіх як традыцыйныя, так і новыя. Пачнецца святкаванне 1 ліпеня з урачыстага сходу і святочнага канцэрта ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. "Гэта мерапрыемства традыцыйнае, але мы пастараліся насыціць яго канцэртную частку і новымі імёнамі, і маштабнымі музычнымі нумарамі, каб у гэтым канцэрце была адлюстравана гісторыя нашай краіны ад ваенных гадоў, ад гераічнай барацьбы з фашызмам і вызвалення да сучаснасці. Канцэрт стане адным з самых маштабных за апошнія гады. Праз яго чырвонай ніткай пройдзе ідэя пераемнасці пакаленняў і непарыўнага адзінства народа", - расказала Ірына Дрыга.

Канцэрт будзе падзелены на тэматычныя сцэны, якія складуць пэўныя блокі: "Парад Перамогі", "Поле памяці", "Дарогамі вызваліцеляў". З'явіцца блок, прысвечаны сучаснай Беларусі. Ён будзе ў якасці музычных віншаванняў з усёй краіны ад самых вядомых фестываляў: "Дажынкі", "Славянскі базар у Віцебску", Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, а таксама чэмпіянат свету па хакеі, які прайшоў у Мінску ў маі бягучага года. Такім чынам, гледачы ўбачаць і Беларусь гістарычную, і Беларусь сучасную. Для ўдзелу ў канцэрце запрошаны выканаўцы з усёй Беларусі, лепшыя прафесійныя калектывы, артысты эстрады, оперныя салісты, драматычныя акцёры, аматарскія калектывы, прадстаўнікі культурных грамадскіх аб'яднанняў, спартсмены, ваеннаслужачыя, юныя артысты. Акрамя таго, у канцэрце прымуць удзел расійскія выканаўцы. "Як мы былі адзіныя ў гады вайны ў барацьбе з ворагам, гэтак жа мы адзіныя і цяпер, святкуючы агульную перамогу", - падкрэсліла Ірына Дрыга.

2 ліпеня адбудзецца ўскладанне вянкоў на плошчы Перамогі ў Мінску. Акрамя строгага ваеннага цырыманіялу яно будзе дапоўнена грамадзянскім элементам - памятнай вакальна-харэаграфічнай кампазіцыяй на тэму песні "Жураўлі", што будзе сімвалізаваць агульную памяць народа аб абаронцах роднай зямлі, якія загінулі ў гады вайны.

Галоўныя святочныя мерапрыемствы разгорнуцца па ўсёй Беларусі 3 ліпеня. У вячэрні час адбудуцца парад войскаў і тэатралізаванае шэсце "Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці". Шэсце будзе ўключаць тэатралізаваныя эпізоды вызвалення Мінска, аднаўлення сталіцы, станаўлення гаспадаркі, а таксама сучасны этап. Кульмінацыяй вечара стане традыцыйная акцыя "Спяём гімн разам", якая пройдзе перад святочным салютам. "Разам з усімі ўдзельнікамі святочных мерапрыемстваў выканаюць гімн і гледачы. Гэта маляўнічае відовішча па-сапраўднаму кранальнае і велічнае", - адзначыла Ірына Дрыга.

Таксама 3 ліпеня ў раёне стэлы "Мінск - горад-герой" пройдзе маштабны гала-канцэрт "Дарогамі вызваліцеляў", арганізаваны сумесна ЗАТ "Другі нацыянальны канал" і Міністэрствам культуры. Гэта акцыя стартавала яшчэ ў мінулым годзе ў населеных пунктах, якія першымі на тэрыторыі Беларусі былі вызвалены ў гады вайны. Канцэрт у Мінску стане завяршальным акордам праекта.

"Святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гэта галоўная грамадска-палітычная падзея гэтага года. На працягу двух гадоў працаваў спецыяльны арганізацыйны камітэт пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра для таго, каб зрабіць гэта святкаванне яркай, запамінальнай падзеяй, якая застанецца ў памяці жыхароў нашай краіны, гасцей Беларусі", - дадала Ірына Дрыга.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі