Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Ліп 2014

Масавыя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы пройдуць у Беларусі ў Дзень чыгуначніка

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавыя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы да Дня чыгуначніка пройдуць у Беларусі 3 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У Дзень чыгуначніка ў парках культуры і адпачынку абласных цэнтраў Беларусі, а таксама на стадыёне "Лакаматыў" у Мінску намечана правядзенне масавых культурна-забаўляльных мерапрыемстваў. У іх ліку фестывалі, конкурсы, канцэрты мастацкай самадзейнасці, забаўляльныя праграмы. На спартыўных пляцоўках БЧ адбудуцца шахматна-шашачныя турніры, спартыўныя конкурсы і эстафеты.

Урачыстая мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня чыгуначніка, стартавалі 30 ліпеня ў Віцебску, а 31 ліпеня пройдуць у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гомелі і Магілёве. Лепшыя работнікі ўсіх шасці аддзяленняў БЧ збяруцца ў сталіцы 1 жніўня - іх будуць ушаноўваць у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У гэты дзень ва ўпраўленні БЧ будуць аб'яўлены пераможцы галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе. Праграма завершыцца святочным канцэртам.

Дзень чыгуначніка - адно з першых прафесійных свят у Расійскай імперыі. Яно было заснавана ў 1896 годзе і прымеркавана да дня нараджэння імператара Мікалая І (25 чэрвеня), які пачаў будаўніцтва чыгункі ў Расіі. Святкаваўся Дзень чыгуначніка штогод 25 чэрвеня аж да 1917 года, пасля якога свята было забыта амаль на дваццаць гадоў. Традыцыя ўшаноўваць чыгуначнікаў адрадзілася ў Савецкім Саюзе толькі ў 1936 годзе. У Беларусі Дзень чыгуначніка зацверджаны ў 1995 годзе ўказам кіраўніка дзяржавы і адзначаецца 3 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі