У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Чэр 2014

Маладзечна зноў стаў сталіцай Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзечна зноў стаў сталіцай Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Музычны форум пройдзе ў горадзе Сонца 13-14 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама.

Да адкрыцця свята Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга падрыхтаваў праграму "70 гадоў Перамогі". Яна прагучыць сёння вечарам у Амфітэатры.

Адна з галоўных падзей фестывалю - конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні "Маладзечна-2014". Заключны тур творчых спаборніцтваў і ўзнагароджанне лаўрэатаў таксама ўвайшлі ў праграму канцэрта-адкрыцця.

Традыцыйна форум пройдзе на розных сцэнічных пляцоўках. Асноўныя канцэрты адбудуцца ў Амфітэатры. Святочная атмасфера таксама будзе панаваць у залах Палаца культуры, Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, на цэнтральнай плошчы.

Свае праекты на фестывалі прадставяць Белтэлерадыёкампанія і Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І.Цітовіча. Адзін з канцэртаў таксама пройдзе ў Чысці. Завершыцца свята гала-канцэртам "45 гадоў - усё толькі пачынаецца" да 45-годдзя ансамбля "Песняры". Канцэртныя праграмы ў запісы пакажа тэлеканал "Беларусь 3".

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" - адзін з пяці буйнейшых форумаў, якія вызначаюць культурнае аблічча сучаснай Беларусі. Праводзіцца па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі.

Упершыню форум прайшоў у 1993 годзе. Яго ідэя - далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, прапаганда роднай мовы, папулярызацыя твораў беларускіх кампазітараў і паэтаў, адкрыццё новых імён.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі, Белтэлерадыёкампанія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску