Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліс 2012

Маладыя вучоныя з 11 краін збяруцца 6-9 лістапада ў Мінску

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 6 па 9 лістапада ў Мінску пройдуць маладзёжныя навуковыя форумы "Навука і бізнес-2012" і "Навуковыя імкненні-2012". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У НАН Беларусі адбудзецца II Маладзёжны інавацыйны форум "Навука і бізнес-2012". Чакаецца, што ў ім прымуць удзел больш за 150 маладых вучоных з 11 краін: Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны.

Форум арыентаваны ў першую чаргу на прыкладныя праекты і канкрэтныя распрацоўкі. "Гэта - першы крок маладых інаватараў да рэалізацыі сваіх ідэй у рэальным сектары эканомікі, унікальная магчымасць заручыцца фінансавай падтрымкай інвестараў, прадставіць свае распрацоўкі і зацікавіць буйнейшыя галіновыя прадпрыемствы", - адзначылі ў НАН Беларусі. Пройдзе выстаўка навуковых дасягненняў і інавацыйных прапаноў. Яна будзе прадстаўлена ў форме індывідуальных і групавых экспазіцый (інфармацыйны стэнд) з дэманстрацыяй прататыпаў і завершаных навуковых распрацовак, арыентаваных на прамое ўкараненне.

Сумесна з форумам пройдзе і III Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя "Навуковыя імкненні-2012". Плануецца, што навучэнцамi ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці будзе прадстаўлена каля 100 даследчых работ.

Форумы арганізуе Савет маладых вучоных НАН Беларусі. У двух буйных маладзёжных мерапрыемствах прымуць удзел больш за 500 чалавек: маладых вучоных, студэнтаў і школьнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі