5 кастрычніка, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоены вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Малдовы - Ордэна Рэспублікі. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведаміла прэс-служба кіраўніка малдаўскай дзяржавы, вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Малдовы прысвоена Прэзідэнту Беларусі ў знак глыбокай удзячнасці за асаблівыя заслугі ў развіцці і ўмацаванні адносін дружбы, узаемаразумення і супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы і за істотны ўклад у значную падтрымку Малдовы ў цяжкіх эканамічных сітуацыях.
Ордэн Рэспублікі з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Малдовы; ім узнагароджваюцца за асаблівыя заслугі ва ўсіх сферах дзейнасці на карысць Радзімы і чалавецтва. Ордэн вырабляецца з серабра і ўяўляе сабой крыху выпуклую васьміканцовую пазалочаную зорку, утвораную пучкамі разыходных прамянёў.