Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліп 2018

Лукашэнка ўручыў узнагароду пераможцу дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары"

12 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароду ўладальніку Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018" Аляксандру Балабанаву з Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дванаццацігадовы Саша жыве ў Кіеве і ўсё сваё пакуль яшчэ нядоўгае свядомае жыццё займаецца музыкай і вакалам. У яго прафесійным багажы ўжо ёсць перамогі і на ўсеўкраінскіх, і на міжнародных вакальных фестывалях і конкурсах, удзел у папулярных тэлепраектах. Нават у гэтым годзе да ўдзелу ў "Славянскім базары" хлопчык паспеў прадставіць сваю краіну на міжнародным фестывалі моў і культур у Аўстраліі.

Як адзначылі пасля абвяшчэння вынікаў члены журы конкурсу, удзельнік з Украіны абодва дні дэманстраваў стабільна добры вакал, а таксама ўвагу да падбору рэпертуару.

Для юнага пераможцы ўдзел у конкурсе "Славянскага базару" - прыступка ў яго амбіцыйных планах па развіцці кар'еры спевака. Аляксандр Балабанаў вельмі рады і ганарыцца тым, што ўдастоены атрымаць узнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі