9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка прысудзіў спецыяльную прэмію Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2016 года. Адпаведны ўказ, якім вызначаны тры лаўрэаты гэтай прэміі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту ў Беларусі, падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэмія прысуджана рэдактару аддзела гульнявых відаў спорту ўстановы "Рэдакцыя газеты "Спортивная панорама" Руслану Васільеву, які працуе ў спартыўнай журналістыцы больш за 20 гадоў.
Лаўрэатам прэміі стала спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіра Герман - майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Дыплом лаўрэата прэміі таксама атрымае трэнер-выкладчык па баскетболе Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Аляксандр Шымкавяк, які з'яўляецца галоўным трэнерам маладзёжных зборных каманд Беларусі па баскетболе, выхаваў плеяду спартсменаў высокага класа.