14 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка першы з кіраўнікоў замежных дзяржаў наведаў загарадную асабістую рэзідэнцыю Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Рэзідэнцыя "Кайнарсай" знаходзіцца за 90 км ад Ташкента, на беразе Чарвакскага вадасховішча ў перадгор'і Цянь-Шаня.
Яна размешчана на вышыні 900 м над узроўнем мора. На тэрыторыі ёсць некалькі жылых пабудоў, верталётная пляцоўка і прычал.
Паводле інфармацыі БЕЛТА, раней Шаўкат Мірзіёеў не запрашаў у "Кайнарсай" замежных лідараў.