14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Днём тэзаімянінаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ваша шматгадовае архіпастырскае служэнне на карысць грамадства і Праваслаўнай царквы з'яўляецца прыкладам высокай маралі і самаахвярнасці. Плён вашай працы па ўмацаванні хрысцінскіх традыцый, маральным аздараўленні грамадства з удзячнасцю ўспрыняты грамадзянамі нашай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.