У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Кст 2015

"Лістапад-2015" адкрые французская карціна з Жэрарам Дэпардзьё і Ізабэль Юпэр "Даліна кахання"

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільмам адкрыцця XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" стане карціна "Даліна кахання" французскага рэжысёра Гіёма Ніклу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары форуму.

Упершыню за 35 гадоў, што мінулі з моманту выхаду ў 1980 годзе на экраны фільма Марыса Піяла "Лулу", Ізабэль Юпэр і Жэрар Дэпардзьё сыгралі разам. "Даліна кахання" была прадстаўлена ў асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю, у Мінску фільм пакажуць 6 лістапада ў кінатэатры "Масква".

У 2015 годзе спаўняецца 120 гадоў кінематографу. Адлік вядзецца ад першага камерцыйнага паказу фільма братоў Люм'ер, які адбыўся 28 снежня 1895 года ў парыжскім Grand Cafe на бульвары Капуцынак. У гонар гэтага юбілею фестываль у Мінску адкрые менавіта французская карціна.

Фільм "Даліна кахання" расказвае гісторыю дзіўнага ўз'яднання былых мужа і жонкі, якія адпраўляюцца ў загадкавае падарожжа ў Даліну Смерці на сустрэчу са сваім памерлым сынам. Разумеючы абсурднасць сітуацыі, поўныя сумненняў і пачуцця ўзаемнай крыўды, яны, тым не менш, гатовы ўбачыць у безжыццёвых пейзажах каліфарнійскай пустыні прыкметы рэальнасці цуду.

"Даліна кахання" - гэта элегічнае і містычнае кіно, у якім ігру акцёраў дапаўняюць прыгожыя і палохаючыя пейзажы каліфарнійскага нацыянальнага парку. Месца дзеяння не менш важна, чым гісторыя: сам рэжысёр называе Даліну Смерці "пасткай для праўды". Тут раскрываюцца тайны, выходзіць на паверхню тое, што людзі спрабуюць утаіць. Крытыкі знаходзяць у "Даліне кахання" адсылкі да творчасці Дэвіда Лінча, а гледачы звяртаюць увагу на саўндтрэк Шарля Іва і сочаць за дынамікай адносін герояў Юпэр і Дэпардзьё. Для акцёра гэты фільм стаў адной з самых значных работ за апошнія гады.

З Юпэр Гіём Ніклу працаваў ужо на здымачнай пляцоўцы фільма "Манашка", які прымаў удзел у Берлінскім кінафестывалі ў 2013 годзе. Праз год у Берліне была прадстаўлена іншая стужка рэжысёра - "Выкраданне Мішэля Уэльбэка". Прэм'ера "Даліны кахання" адбылася ў Кане ў 2015 годзе.

Кінатэатр "Масква" ў бягучым годзе стане паўнацэннай фестывальнай пляцоўкай. Калі на "Лістападзе-2014" тут праходзілі толькі цырымоніі адкрыцця і закрыцця, то цяпер у "Маскве" ўвесь фестывальны тыдзень будуць дэманстравацца фільмы XXII ММКФ "Лістапад".

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада 2015 года ў Мінску. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс