Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2014

"Лістапад" і Дзяржфільмафонд Расіі заключаць пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі кінафестывалю "Лістапад" падпішуць 8 лістапада пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з дэлегацыяй Дзяржфільмафонда Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры фестывалю.

Для падпісання пагаднення ў Мінск у складзе дэлегацыі прыбудуць намеснік генеральнага дырэктара Дзяржфільмафонда Ларыса Андрэева і кіраўнік аддзела спецпраектаў Андрэй Бычкоў.

"Супрацоўніцтва з Дзяржфільмафондам Расіі будзе садзейнічаць захаванню адзінай культурнай прасторы і ўзбагачэнню праграмы будучых фестывальных паказаў "Лістапада", - растлумачылі ў прэс-цэнтры. Таксама там адзначылі, што стужкі з калекцыі Дзяржфільмафонда РФ рэгулярна ўдзельнічаюць у рэтраспектыўных паказах Венецыянскага і Берлінскага кінафестываляў, Маскоўскага МКФ, кінафестывалю ў Токіа і многіх іншых міжнародных кінафорумаў.

Акрамя таго, у праграме візіту расійскай дэлегацыі - канцэрт-прэзентацыя дзейнасці Дзяржфільмафонда, у якім прымуць удзел народныя артысты Расіі Святлана Дружыніна і Анатоль Мукасей, заслужаныя артысты Святлана Святлічная, Цімафей Фёдараў, Ганна Фралоўцава. Канцэрт адбудзецца 8 лістапада ў кінатэатры "Дом кіно".

XXI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 7 па 14 лістапада ў Мінску. Яго арганізатар - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн", заснавальнікі - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі