Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Май 2014

Лячэбныя лялькі з травы навучаць рабіць гасцей фестывалю "Зялёныя святкі" ў Магілёве

27 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Фестываль традыцыйнай культуры "Зялёныя святкі", прысвечаны святу Сёмухі, пройдзе 1 чэрвеня ў Магілёўскім этнаграфічным комплексе народных промыслаў у Зялёным гаі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалогіі, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Госці свята змогуць убачыць і паўдзельнічаць у традыцыйным абрадзе Сёмухі, паслухаць і паспяваць вясеннія народныя песні, а таксама прадэгуставаць стравы нацыянальнай кухні. Адной з адметнасцей фестывалю стануць шматлікія майстар-класы народных умельцаў і майстроў па шапавальстве, ганчарстве, саломапляценні, ткацтве паясоў, вышыўцы, вязанні, беларускіх народных танцах і г.д.

Спецыяльна для дзяцей будзе працаваць творчая пляцоўка, дзе іх пазнаёмяць з традыцыйнымі славянскімі гульнямі і забавамі, а рамеснікі навучаць усіх жадаючых рабіць лячэбныя лялькі з травы. Канцэртную праграму для самых маленькіх прадставяць музычныя калектывы "Калыханка" (Мінск) і "Верабейкi" (Любань, Мінская вобласць).

Фіналам мерапрыемства стане постфальклорны канцэрт, дзе госці пачуюць песні ў выкананні вядомых музычных калектываў Беларусі : "Паўночная Сухадроўка" (Віцебск), "Глейна" (Гарадок), "Рутвіца", "Горынь" (Мінск) і іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі