Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Aug 2016

Ілья Чаргейка заняў 6-е месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на Алімпіядзе

Нікала Кампрыяні (206,1 ачка), Сяргей Куліш (204,6), Уладзімір Масленнікаў (184,2)8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Ілья Чаргейка заняў 6-е месца ў алімпійскіх фінальных спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэзультат беларускага стралка ў фінале склаў 121,6 ачка. Ён спыніў барацьбу за медалі пасля пятага стрэлу.

Як паведамлялася раней, у кваліфікацыі Ілья Чаргейка быў 8-м (625,5 ачка). У яго кар'еры цяперашняя Алімпіяда ўжо другая. Чатыры гады таму на Гульнях у Лондане Чаргейка таксама выступаў у фінале і быў сёмым. У 2016 годзе беларускі стралок заваяваў сярэбраныя медалі чэмпіянату Еўропы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м у камандным і асабістым першынствах.

Ілья Чаргейка заняў 6-е месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на АлімпіядзеЧэмпіёнам жа Алімпіяды-2016 у гэтай дысцыпліне стаў вопытны італьянец Нікала Кампрыяні (206,1 ачка), другое месца заняў прадстаўнік Украіны Сяргей Куліш (204,6), замкнуў тройку мацнейшых расіянін Уладзімір Масленнікаў (184,2).

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Віталь Бубновіч сёння не змог прабіцца ў фінал. У кваліфікацыі ён паказаў 17-ы рэзультат (622,9 ачка), тады як для прадаўжэння барацьбы за ўзнагароды трэба было трапіць у васьмёрку лепшых.

Беларускія стралкі пачалі выступленне на Гульнях-2016 учора. У кваліфікацыйным турніры па стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 м Вікторыя Чайка заняла 16-е месца

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі