Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Sep 2016

Лаўрэатамі другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі сем чалавек

Лаўрэатамі другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі сем чалавек4 верасня, Рагачоў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Лаўрэаты другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі названы на Дні беларускага пісьменства ў Рагачове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сем аўтараў сталі намінантамі прэміі. У гэтым годзе ўсе намінацыі знайшлі сваіх пераможцаў, у 2015-м у Шчучыне іх было шэсць чалавек.

Адкрываючы цырымонію ўзнагароджання, міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла: "Штогод у Беларусі выдаецца звыш 11 тыс. найменняў кніг. У магазіны і бібліятэкі краіны паступае 33 млн экзэмпляраў. Я ўпэўнена, што лепшыя творы літаратурнай прэміі знойдуць сваіх чытачоў".

У сваю чаргу старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец сказаў, што з кожным годам Дзень беларускага пісьменства становіцца ўсё больш папулярным і збірае яшчэ больш гасцей, у тым ліку з-за мяжы, а гэта значыць, што беларускае слова, літаратура атрымліваюць прызнанне і павагу ў сучасным свеце.

Лаўрэатамі другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі сем чалавекУ цырымоніі ўзнагароджання таксама прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, міністр культуры Барыс Святлоў і намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.

У намінацыі "Лепшы твор прозы" лаўрэатам стаў Аляксандр Марціновіч за зборнік гістарычных апавяданняў "Цяпло колішніх вогнішчаў". Ён родам з вёскі Казловічы Мінскай вобласці. Выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 года стаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы. Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей.

Лаўрэатамі другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі сем чалавекУ намінацыі "Лепшы твор паэзіі" ўладальнікам прэміі стаў Мар'ян Дукса за кнігу "Птушка вечнасці - Душа". Паэт родам з вёскі Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У новую кнігу паэзіі аўтара ўвайшлі лепшыя вершы, напісаныя за апошнія некалькі гадоў.

У намінацыі "Лепшы твор публіцыстыкі" прэмія прысуджана пісьменніку-гісторыку Мікалаю Барысенку за кнігу "Рэха "Вялікай вайны" ва Усходняй Беларусі (1914-1918)" - працуе на стыку такіх сфер, як гісторыя, літаратура, краязнаўства, пошук і ахова помнікаў самага ўсходняга рэгіёна Беларусі.

Лаўрэатамі другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі сем чалавекНазваны і лепшы дзіцячы аўтар. У намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" прэмія прысуджана Сяргею Давідовічу за кнігі "Дзедава жалейка", "Баявая нічыя", "Залаты буліт".

Навуковае выданне "Беларускі імпрэсіянізм" Таццяны Мацюхінай атрымала перамогу ў намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

Таксама ўладальнікам другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў Сяргей Клімковіч у намінацыі "Лепшы дэбют" за кнігу "Таямніца кватэры нумар 8" у чатырох тамах.

Лаўрэатамі другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі сем чалавекЗакрываючы цырымонію, лепшы дзіцячы аўтар Сяргей Давідовіч адзначыў, што ў Беларусі дзяржава надае вялікую ўвагу кнізе. Гэта акрыляе літаратараў і пашырае іх аўдыторыю. "Больш за ўсё цешыць тое, што асаблівая ўвага надаецца дзіцячай кнізе, як надзейнаму сябру, як далікатнаму выхавальніку дзяцей. А гэта маштабнае беларускае свята - яркае сведчанне таго, што Беларусь жыве "не хлебам адзіным".

Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі