28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белтэлекам" з 1 па 25 мая ўключна прапануе спрошчаную працэдуру доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РУП.
У кампаніі паведамілі, што на час правядзення чэмпіянату свету па хакеі ўсе арганізацыі, якія рэалізуюць карткі доступу Wi-Fi, змогуць у якасці дакументаў, што ідэнтыфікуюць асобу пакупніка карткі, (альтэрнатыўных пашпарту) выкарыстоўваць імянную банкаўскую пластыкавую картку. "Персанальныя даныя пакупніка карткі ў гэтым выпадку - унікальны код аўтарызацыі банкаўскай транзакцыі і "Імя Прозвішча" ўладальніка банкаўскай карткі", - удакладнілі ў "Белтэлекаме".
Таксама для набыцця карткі доступу можна выкарыстоўваць уваходны білет (з цэлым адрыўным талонам) на любы матч чэмпіянату свету па хакеі. "Персанальнымі данымі пакупніка карткі ў гэтым выпадку лічацца ўнікальны нумар білета і яго серыя", - растлумачылі ў прэс-службе.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|