Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Кст 2014

Купалаўскі запрашае ў "Дом" Маскоўскага Мастацкага тэатра

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спектакль Маскоўскага Мастацкага тэатра імя А.П.Чэхава "Дом" убачыць беларуская публіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 27 і 28 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім тэатры.

Пастаноўка заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Сяргея Пускепаліса ідзе на малой сцэне Маскоўскага Мастацкага тэатра ўжо тры гады. Паводле слоў рэжысёра, атрымаўся спектакль пра надзею, якая не павінна пакідаць чалавека.

Галоўны герой - паспяховы ўрач, паважаны сем'янін, якому для поўнага шчасця не хапае толькі ўласнага дома. Неўзабаве знаходзіцца прыдатны варыянт. Сума неабходна немалая, але яе можна сабраць, калі прадаць кватэру або пазычыць у каго-небудзь грошай. Пачынаюцца хаджэнні героя да сяброў.

Гісторыя мужчыны сярэдніх гадоў - а менавіта так акрэслены жанр спектакля - пастаўлена паводле п'есы Яўгена Грышкаўца і Ганны Мацісан. Як прызнаўся драматург, гэта п'еса практычна дакументальная. У яго жыцці была сітуацыя, калі яму прапанавалі паглядзець дом, хоць ён не збіраўся яго купляць. Аднак убачыўшы дом, драматург прыняў станоўчае рашэнне. "Я хацеў, каб блізкія мяне адгаварылі ад куплі дома, але ўсе раптам таксама захацелі, каб я купіў дом. Потым усё павіснула на валаску, і яе зразумеў, што калі купля не адбудзецца, то давядзецца жыць з адчуваннем, што я гэтага не мог зрабіць, а ўжо палюбіў гэты дом", - падзяліўся Яўген Грышкавец.

У спектаклі задзейнічаны Ігар Залатавіцкі, Станіслаў Дужнікаў, Ксенія Лаўрова-Глінка, Ала Пакроўская, Вольга Барнет і іншыя.

Маскоўскі Мастацкі тэатр імя А.П.Чэхава існуе з 1987 года ў выніку падзелу знакамітага МХАТ СССР імя М.Горкага, заснаванага Канстанцінам Станіслаўскім і Уладзімірам Неміровічам-Данчанкам у 1898 годзе. Імя Чэхава носіць з 1989 года і з 2004-га не выкарыстоўвае ў назве слова "акадэмічны". Цяпер пасаду мастацкага кіраўніка і дырэктара тэатра займае народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і РФ Алег Табакоў. Пры тэатры дзейнічае Школа-студыя МХАТ імя У.Неміровіча-Данчанкі, якой кіруе Ігар Залатавіцкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі