Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Mar 2013

Купалаўскі тэатр адкрываецца пасля рэканструкцыі

Купалаўскі тэатр25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрыецца пасля рэканструкцыі на гэтым тыдні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі.

"Тэатр расчыніць свае дзверы ў канцы месяца. Як мяркуюць, адно з чыслаў - 29 сакавіка. А з красавіка Купалаўскі тэатр пачне працаваць", - дадаў намеснік міністра.

Адкрыецца тэатр візітнай карткай беларускай драматургіі - спектаклем "Паўлінка", дарэчы, таксама абноўленым. У пастаноўцы асвяжылі касцюмы, дэкарацыі і акцёрскі склад. У новым вобразе галоўнай гераіні, якую так любяць гледачы, выступяць маладыя актрысы Кацярына Алейнікава і Марта Голубева.

Сцэна тэатра ў глыбіню павялічылася на 4 м. Колькасць месц у глядзельнай зале зменшылася ў сувязі з сучаснымі патрабаваннямі пажарнай бяспекі з 500 да 360, пры гэтым паміж радамі з'явіліся зручныя шырокія праходы. Тэатральны інтэр'ер выкананы ў гістарычнай сіне-бірузовай колеравай гаме. Акрамя таго, за сцэнай з'явіліся так званыя кішэні - памяшканні, дзе падрыхтоўваюцца дэкарацыі да спектакля. Вялікай радасцю для купалаўцаў сталі тры рэпетыцыйныя залы, адна з якіх па памерах поўнасцю дубліруе асноўную сцэну. Кожная з грымёрак аснашчана душавой кабінай і туалетам.

Аднаўленне Купалаўскага тэатра пачалося ў 2010 годзе. На ім былі заняты амаль 1 тыс. будаўнікоў, якія дэманціравалі ўсе апорныя і агараджальныя канструкцыі, падлогу, а таксама заднюю і бакавую прыбудовы, правялі ўзмацненне фундамента і сцен. Рэканструкцыя прадугледжвала вяртанне будынку яго гістарычнага выгляду, а таксама аснашчэнне самым сучасным абсталяваннем.

Будынак тэатра быў узведзены ў 1890 годзе па праекту польскага архітэктара К.Казлоўскага. У 1949 годзе ў тэатры прайшла рэканструкцыя інтэр'ераў па праекту Георгія Заборскага, а ў 1958 годзе рэканструяваны галоўны фасад па праекту архітэктара Абрама Духана: былі надбудаваны бакавыя крылы да другога паверха і праведзена перапланіроўка некаторых дапаможных памяшканняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі