Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліп 2014

Кіраўніку Федэральнай аўтаноміі беларусаў у РФ Валерыю Казакову ўручаны медаль Францыска Скарыны

23 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўніку Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў у Расіі Валерыю Казакову ўручаны медаль Францыска Скарыны. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Маскве ў пасольстве Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі Валерый Казакоў удастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, захаванне нацыянальных традыцый беларускай культуры за мяжой.

Уручаючы медаль, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка адзначыў, што Валерый Казакоў прыкладае ўсе свае сілы, уменні і талент, каб умацоўваць, развіваць і інтэнсіфікаваць беларуска-расійскае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. "Яго актыўная дзейнасць і актыўная жыццёвая пазіцыя выклікаюць самую глыбокую павагу", - сказаў пасол.

Валерый Казакоў падзякаваў Беларусі і яе Прэзідэнту за высокую ўзнагароду. "Гэта ацэнка не толькі маёй працы, гэта ацэнка дзейнасці ўсёй беларускай дыяспары ў Расіі, - сказаў кіраўнік аўтаноміі. - Я вельмі рады, што я беларус. Мне вельмі важна, што Беларусь з'яўляецца тэрыторыяй спакою. Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў у Расіі будзе прадаўжаць рабіць усё, каб Беларусь працвітала".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі