Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Май 2014

Краб Пятровіч з 8 мая пачне прадказваць вынікі лядовых баталій чэмпіянату свету

Краб Пятровіч7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краб Пятровіч пачне прадказваць вынікі лядовых баталій з 8 мая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар мінскага цэнтра акіянаграфіі "Адкрыты акіян" Аляксей Азараў.

"У гэты дзень каля 21.00 марскі Настрадамус прадкажа, якімі будуць вынікі матчаў Францыя-Канада і Швейцарыя-Расія, што пройдуць 9 мая", - растлумачыў Аляксей Азараў.

"Краб ужо абжыўся ў спецыяльна створаным для яго акварыуме, стылізаваным пад хакейную пляцоўку, куды яго пасялілі ў сувязі з набліжэннем ЧС", - расказаў дырэктар. - Прадказваць вынікі матчаў Пятровіч будзе з дапамогай міні-шайбаў з нанесенымі на верхнюю і ніжнюю плоскасці выявамі сцягоў, пад якімі выступаюць каманды-саперніцы". Прагноз спартыўнага паядынку будзе зроблены ў залежнасці ад таго, якім бокам краб пакладзе шайбу на полі. "Калі сцяг будзе зверху - камандзе прадказана перамога, калі знізу - паражэнне", - растлумачыў Аляксей Азараў.

Краб ПятровічПаназіраць за жыццём краба Пятровіча і працэсам прадказанняў можна будзе на адным з беларускіх інтэрнэт-парталаў, дзе практычна ў кругласутачным рэжыме (з перапынкамі, абумоўленымі тэхнічнымі прычынамі), будзе арганізавана анлайн-трансляцыя з цэнтра акіянаграфіі.

Аляксей Азараў растлумачыў, што ў час прадказанняў да краба не будуць пускаць чужых. "Мы пайшлі на гэта, каб прысутнасць людзей не магла перашкодзіць Пятровічу сканцэнтравацца і паўплываць на якасць прагнозаў", - растлумачыў дырэктар мінскага цэнтра акеянаграфіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі