Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Май 2014

Конкурс маладых выканаўцаў "Славянскага базару ў Віцебску" зменіць фармат

14 мая, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Конкурс маладых выканаўцаў "Славянскага базару" зменіць свой фармат - у бягучым годзе ў Віцебску пройдзе паўфінал і фінал песеннага спаборніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар дырэкцыі фестывалю Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Конкурс маладых выканаўцаў - гэта фундамент фестывалю. Мы паспрабавалі змяніць фармат спаборніцтва. У нас з году ў год 21 удзельнік, і ўсе выходзілі ў фінал. Каб узровень вакалістаў не выклікаў ніякіх сумненняў, у бягучым годзе мы робім адбор - паўфінал", - сказаў Аляксандр Сідарэнка.

У паўфінале канкурсанты выканаюць песню сваёй краіны. Мацнейшыя выйдуць у фінал і на працягу двух дзён на сцэне Летняга амфітэатра будуць дэманстраваць сваё вакальнае майстэрства. У першы дзень (12 ліпеня) канкурсанты выканаюць славянскі шлягер. У другі дзень фіналу (13 ліпеня) у выкананні ўдзельнікаў вакальнага конкурсу "Славянскага базару" ўпершыню будуць гучаць сусветныя хіты, а потым адбудзецца канцэрт групы "Blue" (Вялікабрытанія).

"Конкурс - гэта шоу спаборніцтваў і цікавы канцэрт", - рэзюмаваў Аляксандр Сідарэнка, адзначыўшы, што гледачы атрымаюць магчымасць акунуцца ў атмасферу конкурсу, пабалець за ўдзельнікаў і ўбачыць цікавы канцэрт артыстаў.

XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 10 па 14 ліпеня. У конкурсе фестывалю ўпершыню будзе прадстаўлена Мексіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі