Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Mar 2016

Колькасць шматдзетных сем'яў у Беларусі павялічылася да 80 тыс.

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць шматдзетных сем'яў у Беларусі павялічылася да 80 тыс. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава перад сустрэчай са шматдзетнымі маці сталіцы і актывісткамі Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася рэкордная колькасць дзяцей - 119 тыс. 506. Колькасць шматдзетных сем'яў у рэспубліцы павялічылася да 80 тыс. Безумоўна, немалаважную ролю ў дасягненні такіх вынікаў адыгрывае праводзімая ў Беларусі палітыка па падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Дзяржава і ў далейшым будзе ўдзяляць вялікую ўвагу пытанням дэмаграфічнай бяспекі", - сказала Наталля Качанава.

У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац адзначыў, што сталічныя шматдзетныя маці прысвячаюць сябе не толькі выхаванню дзяцей, але і займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, будуюць паспяховую кар'еру. "Мы гатовы абмеркаваць пытанні, якія хвалююць шматдзетныя сем'і, а таксама разгледзець іх прапановы. Гэта дасць магчымасць зразумець, якія меры неабходна прыняць, каб горад прырастаў", - сказаў Андрэй Шорац.

У сустрэчы прынялі ўдзел 40 жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці, і пяць актывістак Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў". Прадстаўнікі ўлады павіншавалі шматдзетных маці з надыходзячым Міжнародным жаночым днём, пажадалі здароўя, аптымізму, сямейнага цяпла і душэўнага спакою. Таксама ім уручылі ганаровыя граматы Мінгарвыканкама і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Усяго ў сталіцы пражываюць больш за 11 тыс. шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца больш за 35,2 тыс. дзяцей. З іх 9 тыс. 714 сем'яў маюць трое дзяцей, 1 тыс. 145 - чацвёра, 191 - пяць і больш дзяцей. Штогод колькасць шматдзетных сем'яў у горадзе павялічваецца прыкладна на адну тысячу.

З 1996 года ордэна Маці ўдастоены 537 шматдзетных маці сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі