28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга спачуванняў у сувязі з трагедыяй, якая здарылася ў гандлёвым цэнтры "Зімняя вішня" ў Кемераве, адкрыта ў пасольстве Расіі ў Беларусі 28 сакавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар расійскай дыпмісіі Аляксей Маскалёў.
Паводле яго слоў, пакінуць запіс у Кнізе спачуванняў можна будзе з 09.00 да 18.00. Уваход грамадзян на тэрыторыю пасольства будзе свабодны, аднак пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу.
Акрамя таго, сёння Кніга спачуванняў будзе адкрыта ў Генеральным консульстве Расіі ў Брэсце.
Як паведамлялася, па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі ў знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемераве, прыспускаюць дзяржсцягі і адмяняюць забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, уключаючы тыя, якія арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах.