Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Dec 2013

Кантактныя пункты BelToll у навагоднія святы змяняюць рэжым работы

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пункты абслугоўвання кліентаў электроннай сістэмы збору платы за праезд па аўтадарогах Беларусі BelToll на перыяд навагодніх свят змяняюць рэжым работы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЗТАА "Капш Тэлематык Сэрвісіз".

31 снежня кантактныя пункты будуць працаваць з 9.00 да 17.00. Выхаднымі будуць 1, 2, 6 і 7 студзеня. Што датычыцца 3, 4, 8 і 11 студзеня, то гэтымі днямі кліентаў плануецца абслугоўваць з 9.00 да 18.00.

У кампаніі таксама паведамілі, што кантактны пункт у Магілёве змяніў адрас. Цяпер адпаведны аб'ект BelToll размешчаны на вул.Якубоўскага.

BelToll - гэта электронная сістэма збору платы за праезд па аўтамагістралях, якая заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Яна дае магчымасць спаганяць зборы з карыстальнікаў дарогі без спынення транспартных сродкаў. Яе камерцыйная эксплуатацыя пачалася ў Беларусі 1 жніўня бягучага года. Цяпер сістэма ахоплівае 815 км беларускіх дарог.

Кампанія-аператар ЗТАА "Капш Тэлематык Сэрвісіз" кіруе работай BelToll у Беларусі. У яго задачы ўваходзіць забеспячэнне належнага функцыянавання сістэмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі