У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліс 2014

Камісія ІБУ задаволена падрыхтоўкай да правядзення ў Беларусі юніёрскага ЧС-2015 па біятлоне

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі экспертнай камісіі Міжнароднага саюза біятланістаў (ІБУ) правялі чарговае інспектаванне падрыхтоўкі да правядзення ў Беларусі ў лютым 2015 года чэмпіянату свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў, які адбудзецца на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па зімовых відах спорту "Раўбічы", і засталіся задаволены яе ходам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе маючага адбыцца чэмпіянату.

У склад камісіі ІБУ, якая наведала Мінск з двухдзённым візітам, уваходзілі Франц Бергер (тэхнічны дэлегат), Борут Нунар (рэйс-дырэктар этапаў Кубка свету і чэмпіянатаў свету), у кампетэнцыі якога будзе галоўнае кіраўніцтва пры правядзенні юніёрскага ЧС-2015 у Раўбічах, а таксама Эрыка Палхубер. Апошнюю беларускі бок запрасіў у якасці галоўнага сакратара спаборніцтваў.

У ходзе работы экспертная камісія агледзела ўсе аб'екты біятлоннага комплексу, якія будуць задзейнічаны ў час чэмпіянату: крыты цір, асноўнае і запасное стрэльбішча, кабіны для сэрвісменаў, домікі для каманд, крыты пераход на стрэльбішча і шмат іншага. Асабліва ўважліва былі праінспектаваны памяшканні, дзе будуць размяшчацца цэнтр збору інфармацыі, сакратарыят, прэс-цэнтр, каментатарскія пазіцыі, допінг-кантроль, офісы ІБУ і астатніх службаў. Франц Бергер і Эрыка Палхубер наведалі таксама атэлі, куды мяркуецца рассяляць удзельнікаў чэмпіянату, а Борут Нунар пабываў на біятлоннай базе "Гарадок", пабудаванай у аднайменным горадзе Віцебскай вобласці. Новы комплекс прэтэндуе на ліцэнзію ІБУ, якая дасць магчымасць праводзіць спаборніцтвы высокага міжнароднага ўзроўню сярод юніёраў.

"Гэты інспекцыйны візіт тэхнічнага дэлегата ІБУ Франца Бергера ў Беларусь другі па ліку, таму яго меркаванне было вызначальным пры ацэнцы ходу падрыхтоўкі да сусветнага першынства. У час сустрэчы экспертнай камісіі з прадстаўнікамі рабочай групы арганізацыйнага камітэта чэмпіянату Франц Бергер выказаў удзячнасць беларускаму боку за высокі ўзровень увагі да маючых адбыцца спаборніцтваў, у тым ліку на дзяржаўным узроўні, за работы па рэканструкцыі біятлоннага комплексу ў Раўбічах, - расказалі ў прэс-службе чэмпіянату свету. - Хоць наперадзе яшчэ дастаткова работы, камісія ІБУ задаволена вынікамі, дасягнутымі з часу папярэдняга візіту".

У прэс-службе юніёрскага ЧС таксама ўдакладнілі, што па тэхнічных напрамках біятлонны комплекс, які прыме спаборніцтвы, знаходзіцца ў рабочым стане, дзейнасць арганізацыйнага камітэта праходзіць у адпаведнасці з часавымі графікамі.

На заканчэнне візіту прадстаўнікі Міжнароднага саюза біятланістаў правялі семінар для беларускіх спецыялістаў у сувязі са змяненнямі ў правілах судзейства спаборніцтваў.

Чэмпіянат свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў пройдзе з 15 па 22 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску