Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Чэр 2011

Каментарый начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных у сувязі з рашэннем Савета ЕС ад 20 чэрвеня 2011 года

Прынятае рашэнне вымушае сумнявацца ў здольнасці Савета ЕС адэкватна ацаніць сітуацыю, што склалася, і зрабіць крокі насустрач канструктыўнаму дыялогу, нацэленаму на пошук рацыянальных рашэнняў.

Даводзіцца канстатаваць, што еўрапейская палітыка знаходзіцца ў палоне ілюзій і памылковага меркавання аб рэальным стане спраў у нашай краіне. Еўрасаюз спрабуе размаўляць з Беларуссю з пазіцыі сілы і эканамічных санкцый, якія ў канчатковым выніку накіраваны супраць інтарэсаў простых людзей.

У гэтых умовах мы нагадваем, што санкцыйнае мысленне даказала сваю бесперспектыўнасць яшчэ ў мінулым стагоддзі.

Мы перакананы, што толькі праз адкрыты і раўнапраўны дыялог магчыма вырашэнне існуючых праблем.
     
Цяпер даводзіцца канстатаваць, што дзеянні ЕС паглыбляюць канфрантацыю і аддаляюць магчымасць пераходу да нармальнага ўзаемадзеяння.

Беларускі бок прыме адэкватныя дзеянні па абароне законных інтарэсаў сваіх грамадзян і прадпрыемстваў, уключаючы меры ў адказ адносна ініцыятараў гэтага рашэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі