Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2011

Каментарый начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных у сувязі з пашырэннем візавых санкцый ЕС

Само па сабе гэта рашэнне не мае ніякага значэння. ЕС ужо неаднаразова на працягу бягучага года выкарыстоўваў націск на Беларусь.

Пры гэтым добра вядома, што меры прымусу даюць супрацьлеглы вынік: умацоўваюць недавер і ўскладняюць пошук эфектыўных рашэнняў, якія маглі б садзейнічаць урэгуляванню існуючых рознагалоссяў.

У рэальнай палітыцы адзін "збой" можна лічыць выпадковасцю, два - супадзеннем, але тры і больш - гэта ўжо відавочны доказ памылковасці дзеянняў.

Пасля яўнага палітычнага фіяска антыбеларускіх ініцыятыў на саміце "Усходняга партнёрства" ў Варшаве гэта проста кідаецца ў вочы.

Але краіны Захаду зноў і зноў "наступаюць на тыя ж граблі".

Гэта дае магчымасць зрабіць некалькі вывадаў.

ЕС не мае ніякай рацыянальнай палітыкі ў адносінах да Беларусі і супакойвае сябе імітацыяй дзеянняў.

Еўрапейскія палітыкі, якія працуюць на беларускім напрамку, не могуць або не хочуць сфармуляваць прапановы, што задаволілі б ЕС і пры гэтым улічвалі б права Беларусі на суверэннае і самастойнае развіццё.

Пры ўсіх гучных заявах еўрапейскія палітычныя колы дэманструюць нізкі ўзровень зацікаўленасці ў пошуку рашэнняў, паколькі разумеюць надуманасць прэтэнзій, якія яны прад'яўляюць.

Беларускі бок зыходзіць з таго, што рана ці позна Еўрасаюзу давядзецца разарваць гэта заганнае кола і вярнуцца да нармальнага дыялогу.

Мы разлічваем, што нашым еўрапейскім калегам хопіць на гэта мудрасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі