Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Apr 2015

Каманды з 38 краін прымуць удзел у чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Мінску

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 па 3 мая ў шматпрофільным спартыўна-культурным комплексе "Мінск-Арэна" адбудзецца ХХХI чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы, у якім прымуць удзел 38 каманд. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дубкоўскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Чэмпіянат Еўропы абяцае стаць сапраўднай падзеяй у святочныя майскія дні. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць больш як 600 спартсменаў. Заяўкі падалі каманды з 38 краін. Арганізацыйны камітэт турніру правёў ужо сур'ёзную работу, і спадзяёмся, мінскі чэмпіянат стане адным з лепшых", - адзначыў Аляксандр Дубкоўскі.

Арганізатарамі чэмпіянату Еўропы выступаюць Беларуская асацыяцыя гімнастыкі, Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарвыканкам, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Арганізацыйны камітэт па яго падрыхтоўцы і правядзенні ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы Мінск прыме другі раз. Упершыню кантынентальны форум праходзіў таксама ў "Мінск-Арэне" ў 2011 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі