Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Крс 2014

Каманды-ўдзельніцы ЧС па хакеі прыбудуць у Мінск 6-7 мая

24 красавіка, Мінск /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Прыбыццё каманд-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі ў Мінск запланавана на 6-7 мая. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік дырэктара Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года Аляксандр Шэвель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер пачынаецца самая гарачая пара для арганізацыйнага камітэта чэмпіянату. З заўтрашняга дня ўступае ў сілу ўказ аб бязвізавым ўездзе ў Беларусь гасцей і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Падрыхтаваны графікі прыбыцця каманд. Мы чакаем іх у Мінску 6-7 мая", - адзначыў Аляксандр Шэвель.

Ён таксама расказаў, што вызначаны спіс акрэдытаваных СМІ. Усяго на чэмпіянаце ў Мінску будуць працаваць больш за 260 журналістаў і 130 фотакарэспандэнтаў. Такім чынам, паводле слоў Аляксандра Шэвеля, агульная квота ў 400 акрэдытаваных прадстаўнікоў СМІ будзе поўнасцю запоўнена.

Для афіцыйных гасцей чэмпіянату падрыхтаваны транспарт - аўтобусы, а таксама легкавыя аўтамабілі маркі "Шкода", галоўнага спонсара чэмпіянату свету.

Цяпер поўным ходам ідзе работа па стварэнні інфраструктуры як на саміх спартыўных арэнах, так і ў фан-зонах.

У завяршальнай стадыі знаходзіцца рэалізацыя білетнай праграмы на чэмпіянат: ужо распрададзена каля 80 працэнтаў усіх білетаў. Аляксандр Шэвель адзначыў, што з набліжэннем спаборніцтваў, а таксама ўжо ў ходзе правядзення чэмпіянату работа па рэалізацыі білетаў будзе актыўна прадаўжацца. Праблем з наведвальнасцю матчаў арганізатары не чакаюць.

Асобна Аляксандр Шэвель закрануў тэму цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў. Рэгламентам для яе прадугледжана 15 мінут перад вячэрнім матчам 9 мая Беларусь - ЗША. Аднак дэталі маючай адбыцца цырымоніі арганізатары пакуль трымаюць у тайне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі