Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2013

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" трэці раз выступіць на ралі-рэйдзе "Золата Кагана" ў Расіі

 8 красавіка, Мінск /Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. Беларуская каманда аўтагоншчыкаў "МАЗ-СПОРТаўта" з 17 па 20 красавіка бягучага года прыме ўдзел у другім этапе чэмпіянату і Кубка Расіі па ралі-рэйдах - "Золата Кагана", маршрут якога будзе пракладзены ў стэпах і пясках Астраханскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Валерый Казлоўскі.

Старт на "Золаце Кагана" для беларусаў стане першым пасля ралі-рэйду "Дакар-2013", дзе два экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам пілотаў Аляксандра Васілеўскага і Сяргея Вязовіча ў генеральнай класіфікацыі класа грузавікоў занялі рэкордныя для себе 21-е і 27-е месцы адпаведна.

У астраханскіх пясках адбудзецца другі этап чэмпіянату Расіі па ралі-рэйдах, але першы ў гэтым годзе для класа грузавікоў. Удзельнікі гонкі стартуюць і фінішуюць у Астрахані. За гэты час пілотам на матацыклах, квадрацыклах, пазадарожніках і грузавіках трэба будзе пераадолець больш як 1000 км дыстанцыі, з якіх амаль 800 км прыпадуць на скорасныя спецучасткі. Беларуская укаманда "МАЗ-СПОРТаўта" выставіць два гоначныя баявыя аўтамабілі, а ўсяго, уключаючы аўтамабілі тэхнічнага суправаджэння, у Астрахаць адправяцца пяць аўтамабіляў.

"Склад першага экіпажа той жа, што і на "Дакары-2013", пілот - Аляксандр Васілеўскі, штурман - Валерый Казлоўскі, механік - Антон Запарошчанка. Другі экіпаж крыху змяніўся. Пілот той жа - Сяргей Вязовіч. Штурманам выступіць малады Дзмітрый Віхрэнка, а механік экіпажа - Аляксандр Палішчук. Замена звязана з тым, што этапы чэмпіянату Расіі накшталт "Золата Кагана" служаць трэніроўкамі пры падрыхтоўцы да ралі-рэйду "Шаўковы шлях", а таксама ў якасці падрыхтоўкі да "Дакара" наступнага сезона. Каманда спадзяецца, што на Мінскім аўтазаводзе ў 2013 годзе будзе пабудаваны трэці спартыўны аўтамабіль. Новыя твары з'яўляюцца, таму што рыхтуем малады экіпаж", - адзначыў начальнік каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Валерый Казлоўскі.

Ралі-рэйд "Золата Кагана" будзе вельмі кароткатэрміновым. Яго спаборніцкая частка зойме ўсяго чатыры дні з 17 па 20 красавіка. На 16 красавіка намечаны тэставыя перадспаборніцкія заезды, у якіх таксама прымуць удзел экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта". Тэставыя заезды не будуць з'яўляецца кваліфікацыйнымі, а прызначаны для апрабавання тэхнікі і трэніровак экіпажаў на той мясцовасці, дзе будзе праходзіць гонка. Арганізатары з гэтай мэтай распрацуюць два маршруты ў яе афіцыйным раёне і забяспечаць бяспеку.

Як расказаў Валерый Казлоўскі, пасля дастаўкі ў Беларусь баявых аўтамабіляў з Паўднёвай Амерыкі з "Дакара-2013" асноўныя работы вяліся па аблягчэнню іх вагі. Была ліквідавана сур'ёзная паломка пярэдняга моста на аўтамібілі другога экіпажа пасля аварыі, якая здарылася ў час другога спецучастка на "Дакары". Больш значных карэкціровак і дапрацовак у спартыўныя аўтамабілі не ўносілася.

На 12 красавіка намечаны ад'езд у Астрахань калоны аўтамабіляў "МАЗ-СПОРТаўта". Гоначная тэхніка да месца спаборніцтваў будзе транспартавацца на прычэпах. Асноўны склад каманды вылеціць для ўдзелу ў гонцы 15 красавіка. Паводле слоў Валерыя Казлоўскага, ставіцца задача паказаць дастойны вынік. Спаборнічаць чарговы раз давядзецца з вельмі моцнымі экіпажамі расійскай каманды "КАМАЗ-Майстар". Сярод іх будзе і экіпаж пераможца "Дакара-2013" Эдуарда Нікалаева.

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" напярэдадні ралі-рэйду "Шаўковы шлях-2013", які павінен адбыцца з 6 па 13 ліпеня (старт у Маскве, фініш у Астрахані), планавала паўдзельнічаць у гонцы "Баха Крым". Яна таксама з'яўляецца этапам чэмпіянату Расіі па ралі-рэйдах і павінна была адбыцца ў апошняй дэкадзе мая. Але каманда "КАМАЗ-Майстар" прыняла рашэнне адмовіцца ад удзелу ў гэтым этапе. У сувязі з гэтым арганізатары "Баха Крым" выключылі групу "Т-4" (грузавікі) з праграмы. На "Шаўковым шляху-2013", які складаецца з сямі этапаў, беларуская каманда аўтагоншчыкаў будзе заяўляцца ў міжнародную гонку. У жніўні бягучага года ў Валгаградскай вобласці адбудзецца яшчэ адзін этап чэмпіянату Расіі па ралі-рэйдах "Мамаеў курган", пасля чаго "МАЗ-СПОРТаўта" пачне падрыхтоўку да "Дакара-2014" .

Плануецца, што пасля "Золата Кагана" частка членаў беларускай каманды застанецца на пяцідзённы трэніровачны збор у Астраханскай вобласці. Звязка з аднаго баявога аўтамабіля і аднаго аўтамабіля тэхнічнага суправаджэння накіруецца на мотар-шоу ў Рыгу (26-28 красавіка). Пасля вяртання ў Беларусь уся каманда пачне непасрэдную падрыхтоўку да ралі-рэйду "Шаўковы шлях-2013", дзе яна выступіць чацвёрты раз.

У мінулым годзе на ралі-рэйдзе "Золата Кагана" экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" занялі 5-е (пілот Аляксандр Васілеўскі) і 7-е (пілот Аляксандр Палішчук) месцы ў класе грузавікоў. У 2013 годзе адбудзецца трэці ўдзел беларусаў у гэтай гонцы. Як правіла, у ёй спаборнічаюць 30-40 транспартных сродкаў розных класаў, з іх грузавікоў бывае не больш як 10 машын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі